Бубонная Дама_Литклуб_Минск (встреча №2_Свамова)
Другая сустрэча ў літаратурным клюбе “Бубонная Дама”, якая папярэдне адбудзецца 30.11.2012 (пятнiца) з 18.00 да 21.00 у ДК "La Мора", будзе прысьвечаная праекту “Свамова” (http://gwlan.livejournal.com/131553.html).
Гэты праект нарадзіўся зь лінгвістычных і паэтычных пошукаў некалькіх чалавек прыблізна паўтара году таму. Па сутнасьці, ён стаіць на сутоку лінгвістыкі, паэзіі і сакральнага, яднаючы іх у адно – так, як яны існавалі ў пракаветнай традыцыі чалавецтва, і як мы можаш іх бачыць у старажытнай Ведавай Індыі на прыкладзе Ведаў і прыведавай літаратуры. Свамова ў пэўным сэнсе ёсьць заканамерны адказ на выклік, які глябалізацыя кідае беларускай мове і культуры, – гэта мовацэнтрычнае бачаньне будучыні свабоднай Беларусі, але наастатку вяртаньне на кругі свая, ува ўлоньне самабытнасьці (менавіта такі этымалагічны сэнс слова “свабода” – сваё быцьцё).
Што ж такое Свамова і якая карысьць ад яе ў паэзіі, вы зможаце дазнацца, калі прыйдзеце на чарговую сустрэчу ў “Бубонной Даме”. Праект будуць прадстаўляць Міхась Баярын (https://www.facebook.com/bayaryn?fref=ts) і Ігар Кулікоў (https://www.facebook.com/ingwlan?fref=ts)